Ад жніўня 2020-га ў Беларусі налічылі 19 тысяч "экстрэмісцкіх злачынстваў" — СК

Дзмітрый Гара (у цэнтры)

Дзмітрый Гара (у цэнтры) / прэс-служба Следчага камітэта

Следчы камітэт налічыў каля 19 тысяч "злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці" са жніўня 2020 года. Такую лічбу назваў кіраўнік ведамства Дзмітрый Гара.

Таксама ён паведаміў, што за 2023 год было выяўлена каля 5,5 тысяч такіх "злачынстваў", у тым ліку і за мінулыя гады. "Гэта і ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, масавых беспарадках, фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, абраза прадстаўнікоў улады. Многія з тых, хто здзейсніў злачынства ў 2020 годзе, хаваюцца дагэтуль", — пералічвае БЕЛТА са словаў кіраўніка СК.

Дарэчы, раней самі супрацоўнікі Следчага камітэта расказвалі, што "экстрэмісты", выяўленыя імі, — "людзі цалкам добрапрыстойныя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі