Ганаровага грамадзяніна Чашніцкага раёна асудзілі за "экстрэмізм"
Суд, ілюстрацыйнае фота
За "экстрэмізм" пад суд трапіў ганаровы грамадзянін Чашніцкага раёна ляснічы Віталь Вонсік.
У Віцебскай вобласці гэта не першы выпадак, калі пад суд па палітычных матывах трапляюць людзі, якіх раней ганаравалі званнем, напрыклад, "чалавек года". Напрыклад, у верасні ў Віцебску судзілі Дзяніса Якаўлева — супрацоўніка музея Міная Шмырова.
Віталь Вонсік — ляснічы Красналуцкага лясніцтва Лепельскага лясгаса. Яго імя па выніках 2015 года было занесена на Дошку гонару Чашніцкага раёна, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".
Працэс над ім адбыўся 9 лістапада ў судзе Лепельскага раёна паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Звычайна гэта азначае, што ў чалавека выявілі падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы, якія рэжым Лукашэнкі прызнаў "экстрэмісцкімі".
Суддзя — Наталля Сушко. Вынік суда высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.