Еўракамісія адклала ўвядзенне новай сістэмы ўезду ў ЕС

Аўтаматызаваны пагранічны кантроль для грамадзян ЕС

Аўтаматызаваны пагранічны кантроль для грамадзян ЕС / schengenvisum.info

Еўракамісія вырашыла адкласці ўвядзенне новай сістэмы ўезду на тэрыторыю Шэнгенскай зоны і выезду з яе. Аб гэтым заявіла камісар па ўнутраных справах Еўракамісіі Ілва Ёхансан пасля завяршэння сустрэчы міністраў унутраных спраў краін ЕС у чацвер. Сістэма EES — аўтаматызаванага рэестра для падарожнікаў — павінна была запрацаваць з 10 лістапада.

"Ясна, што гэта не пачне працаваць 10 лістапада", — сказала Ёхансан. Тры краіны-члены ЕС аказаліся не гатовыя. Раней дыпламаты ў Брусэлі казалі, што гаворка ідзе пра Германію, Францыю і Нідэрланды, адзначае Euronews. Міністр таксама распавяла, што застаюцца "некаторыя апасенні наконт устойлівасці сістэмы". Таму яе будуць, хутчэй за ўсё, уводзіць паэтапна, "крок за крокам".

Новая сістэма заклікана змяніць праверкі на знешніх межах ЕС і адмовіцца ад штампаў у пашпарце. Сістэма закране грамадзян трэціх краін. На мяжы яны па-ранейшаму будуць паказваць пашпарт. Акрамя таго, іх будуць фатаграфаваць і браць адбіткі пальцаў. Такім чынам, усе ўезды і выезды з Шэнгенскай зоны будуць фіксавацца. Мяркуецца, што збор біяметрычных дадзеных і абмен інфармацыяй дапаможа ўладам краін ЕС змагацца са спробамі парушыць тэрміны дзеяння віз і з махлярствамі з асабістымі дадзенымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі