На парламенцкіх выбарах у Румыніі перамагаюць праеўрапейскія партыі

Парламенцкія выбары ў Румыніі

Парламенцкія выбары ў Румыніі / EPA

На парламенцкіх выбарах у Румыніі перамагаюць праеўрапейскія партыі, якія выступаюць за далейшую падтрымку Украіны. Папярэднія даныя сведчаць, што яны змогуць сфармаваць урад. Сацыял-дэмакратычная партыя Румыніі набірае 22,57%, ліберальная апазіцыйная партыя "Саюз выратавання Румыніі" — 12,14%, Нацыянал-ліберальная партыя (яна ўваходзіць у цяперашнюю правячую кааліцыю) — 14,39%.

Ультраправы "Альянс за аб'яднанне румын" займае 2-е месца, у яго 18,17% галасоў. Іншыя ультраправыя партыі — "SOS Румынія" і "Партыя маладых людзей" — набіраюць 7,23% і 6,34% галасоў адпаведна. Дэмакратычны саюз венграў Румыніі атрымлівае 6,45%. Каб трапіць у парламент, партыя павінна набраць 5%.

Парламенцкія выбары ў Румыніі прайшлі праз тыдзень пасля таго, як у другі тур прэзідэнцкіх выбараў нечакана выйшаў правапапулісцкі кандыдат Калін Джарджэску, нагадвае newsmaker.md. Гэта стала шокам для многіх палітыкаў, экспертаў і грамадзян.

Апанент Джарджэску ў другім туры — лідарка Саюза выратавання Румыніі, былая журналістка, а цяпер мэр горада Кымпулунг Алена Ласконі. Яе партыя пазіцыянуе сябе як трэцяя палітычная сіла краіны. Ласконі прытрымліваецца праеўраатлантычных поглядаў.

Галасаванне ў другім туры адбудзецца 8 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі