Парламент Арменіі прагаласаваў за ўступленне ў Еўрасаюз

Парламент Арменіі, ілюстрацыйнае фота

Парламент Арменіі, ілюстрацыйнае фота / ru.apa.az

26 сакавіка парламент Арменіі ў другім, канчатковым чытанні прыняў законапраект аб еўрапейскай інтэграцыі. За яго прагаласавалі 64 дэпутаты, супраць — сямёра, піша Jam-news. Апазіцыйная фракцыя "Арменія" байкатавала галасаванне. Агулам у Нацыянальным сходзе Арменіі 107 дэпутатаў.

Пра намер далучыцца да Еўрасаюза Арменія заявіла ў студзені 2025-га. Гэта адбылося пасля таго, як грамадскія арганізацыі сабралі неабходную колькасць галасоў пад петыцыяй у падтрымку законапраекта. У лютым законапраект быў прыняты ў першым чытанні.

Прэм'ер краіны Нікол Пашынян у сваіх выступах падкрэсліваў, што прыняцце новага закона не азначае ўступленне Арменіі ў ЕС: "Канчатковая пастанова можа быць прынятая толькі шляхам рэферэндуму, іншых варыянтаў няма".

У Крамлі ў адказ заявілі, што Арменія не зможа сумяшчаць сяброўства ў ЕАЭС і ЕС. Дзеянні армянскіх уладаў крытыкаваў і Аляксандр Лукашэнка: на яго думку, пашынян знішчыць Арменію, настроіўшы Расію супраць сябе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.