Бундэстаг ухваліў шматмільярдныя інвестыцыі ў абарону і інфраструктуру

Галасаванне ў Бундэстагу / АР
18 сакавіка парламент Германіі ўхваліў змяненне ў Канстытуцыі, датычнае эканомнага расходавання бюджэтных сродкаў. Бундэстаг прагаласаваў за фінансавы пакет, які прадугледжвае шматмільярдныя інвестыцыі ў абарону і інфраструктуру. Неабходная для рэформы "пазыковага тормазу" большасць у дзве траціны была атрымана. Гэта вынік складаных перамоваў і шэрагу саступак (кансерватыўны блок у складзе ХДС/ХСС і сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі дамагліся падтрымкі пагаднення з боку партыі "Саюз-90"/"Зялёныя"), піша dw.com.
Канстытуцыя Германіі замацоўвала "пазыковы тормаз" — механізм, паводле якога ўрад павінен эканомна расходаваць бюджэтныя сродкі (можа выкарыстоўваць толькі столькі, колькі зарабляе). Мэта — абавязваць урад выконваць фінансавую дысцыпліну. Цяпер "тормаз" дазволена аслабіць для выдаткаў на абарону і для патрэб федэральных зямель. Акрамя таго, узгоднена выдзяленне 500 млільярдаў еўра для спецыяльнага інфраструктурнага фонду.
Лідар ХДС і верагодны новы канцлер Германіі Фрыдрых Мерц назваў пакет "выразным пасланнем нашым партнёрам і сябрам, а таксама праціўнікамі, ворагам нашай свабоды: мы здольныя абараніць сябе".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.