Данія з 2026 года ўвядзе абавязковую ваенную службу для жанчын

У цяперашні час жанчыны ў Даніі могуць служыць у войску па жаданні / Ritzau Scanpix/picture alliance
Данія з 2026 года ўвядзе абавязковую ваенную службу для жанчын. Пра гэта паведаміў міністр абароны краіны Троэльс Лунд Поульсен. Паводле яго слоў, першапачаткова новаўвядзенне планавалі на 2027 год. Аднак рэформу вырашылі паскорыць. Стаіць задача павялічыць колькасць узброеных сіл краіны на фоне ўзрастання пагрозы з боку Расіі, піша Bloomberg.
У цяперашні час жанчыны ў Даніі могуць служыць у войску па жаданні. Мужчыны прызываюцца з 18 гадоў па сістэме латарэі. У наступным годзе ў Даніі павялічваецца тэрмін тэрміновай службы — з 4 да 11 месяцаў.
У NATO раней увялі абавязковы прызыў для жанчын Нарвегія (у 2015 годзе) і Швецыя (у 2017-м).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.