У Аўстрыі закрылі вытворчасць легендарных цукерак з Моцартам на абгортцы

Перапынілася 127-гадовая традыцыя вытворчасці гэтага дэсерту, які выпускаўся з 1897 года

Перапынілася 127-гадовая традыцыя вытворчасці гэтага дэсерту, які выпускаўся з 1897 года / Kurier

У прыгарадзе Зальцбурга зачыніўся завод кандытарскай карпарацыі Mondelez, які выпускаў знакамітыя ў Еўропе цукеркі, названыя ў гонар аўстрыйскага кампазітара Моцарта. Пра гэта піша газета Kurier.

Па інфармацыі выдання, завод спыніў сваю працу 6 снежня. Ён выпускаў знакамітыя цукеркі Mozartkugel (з нямецкай — «шарык Моцарта») — шакаладныя шарыкі з марцыпанавай начынкай.

В Австрии перестали производить легендарные конфеты в честь Моцарта
Працэс вытворчасці цукерак / Kurier

Перапынілася 127-гадовая традыцыя вытворчасці гэтага дэсерту, які выпускаўся з 1897 года. Кампаніі не ўдалося аднавіць аб'ёмы вытворчасці пасля пандэміі каронавіруса ў 2020 годзе.

Але, падкрэслівае газета Kurier, не выключана, што ў будучыні вытворчасць Mozartkugel можа быць перанесена ў Польшчу ці Чэхію.

В Австрии перестали производить легендарные конфеты в честь Моцарта
Вытворчасць знакамітых Mozartkugel / Kurier

Лічынаецца, што рэцэпт гэтых папулярных цукерак быў распрацаваны кандытарам Паўлам Фюрстам у 1890 годзе. У розных краінах існуюць аналагі гэтых цукерак, але завод Mondelez быў адным з найбольшых і самых вядомых вытворцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі