Легендарныя цукеркі ў гонар Моцарта ў Аўстрыі выпускаць больш не будуць

Цукеркі ў гонар Моцарта

Цукеркі ў гонар Моцарта / pixabay.com

У Аўстрыі больш не будуць выпускаць легендарныя цукеркі ў гонар кампазітара Моцарта. Гэта славутыя цукеркі Mozartkugel, з нямецкай мовы — "шарык Моцарта": шакаладныя шарыкі з начыннем з марцыпанаў.

Кандытарская карпарацыя Mondelez зачыніла завод у прыгарадзе Зальцбурга, дзе ях выраблялі цукеркі, піша Office Life са спасылкай на аўстрыйскія СМІ. Праца завода спыненая з 6 снежня.

Гэты дэсерт вырабляўся ў Аўстрыі 127 гадоў — з 1897-га. Вытворчасцю цукерак займалася кампанія "Зальцбургскі шакалад", якая цяпер належыць Mondelez. Кампанія не змагла аднавіць аб'ёмы вытворчасці пасля пандэміі кавіду. Не выключана, што вытворчасць Mozartkugel могуць узнавіць па-за межамі Аўстрыі — у Польшчы ці Чэхіі.

Традыцыйна лічыцца, што рэцэпт папулярных цукерак прыдумаў кандытар Паўль Фюрст ў 1890 годзе. Яго нашчадкам належыць кандытарская ў цэнтры Зальцбурга, у якой гэты дэсерт ў адпаведнасці з арыгінальнай рэцэптурай дагэтуль робяць уручную. Падобныя цукеркі выпускаюць некалькі заводаў у розных краінах. Аднак вытворчасць, якая належала кампаніі Mondelez, была адной з найбуйнейшых і самай вядомай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі