Знешняй палітыкай і абаронай Еўрасаюза зоймуцца прадстаўнікі краін Балтыі

Еўрасаюз, ілюстрацыйнае фота

Еўрасаюз, ілюстрацыйнае фота

Еўрапарламент зацвердзіў новы склад Еўракамісіі. Пасаду старшыні захавала прадстаўніца Германіі Урсула фон дэр Ляен.

Другую па статусе пасаду — Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх зносінах і палітыцы ў галіне бяспекі і віцэ-старшыні Еўракамісіі — заняла Кая Калас. Гэта былая кіраўніца ўрада Эстоніі, вядомая як адна з самых гарачых прыхільніц Украіны сярод еўрапейскіх палітыкаў.

Пасаду камісара абароны і космасу таксама заняў прадстаўнік Балтыі — гэта былы прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс.

А экс-кіраўнік урада Латвіі Валдзіс Дамброўскіс у новым складзе Еўракамісіі стаў камісарам па эканоміцы і прадукцыйнасці.

Агулам у Еўракамісію ўваходзяць 27 чалавек — па адным прадстаўніку ад кожнай з краін Еўрасаюза.

Новы ўрад ЕС пачне сваю працу з 1 снежня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі