Курс долара ў Беларусі апусціўся ніжэй за 3,4 рубля

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Другі тыдзень запар у Беларусі зніжаецца курс долара. На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 9 снежня ён страціў амаль 3 капейкі і панізіўся да мінімуму за апошнія тры з паловай тыдні.

Затое курс еўра вырас амаль на 8 капеек, а расійскі рубель паказвае максімальны курс амаль за месяц.

Вынікі валютных таргоў 9 снежня:

Долары ЗША: 3,3775 (-0,0290 / -0,85%);
Еўра: 3,5999 (+0,0799 / +2,27%);
Расійскі рубель: 3,4156 (+0,0192 / +0,57%);
Кітайскі юань: 4,6432 (-0,0373 / -0,80%).

Курс долара ў Беларусі апусціўся ніжэй за 3,4 рубля
Курсы валют 9 снежня / banki24.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі