Курс долара ў Беларусі працягвае зніжацца чацвёрты дзень запар
Грошы, ілюстрацыйнае фота
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 5 снежня курс долара працягвае зніжацца чацвёрты дзень запар.
Долар і еўра паказваюць мінімум за 9 дзён. Затое да максімальнага паказчыка за апошнія 13 дзён вырас курс расійскага рубля.
Вынік валютных таргоў 5 снежня:
Доляр ЗША: 3,4795 (-0,0128 / -0,37%);
Еўра: 3,6721 (-0,0499 / -1,34%);
Расійскі рубель: 3,3467 (+0,0078 / +0,23%);
Кітайскі юань: 4,7996 (-0,0207 / -0,43%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.