У польскім Сейме спрачаліся прэзідэнт і прэм'ер, яны згадалі беларусаў
Выступае Анджэй Дуда
16 кастрычніка ў польскім Сейме прэзідэнт Анджэй Дуда і прэм'ер-міністр Дональд Туск спрачаліся пра міграцыйную палітыку. Дуда ў сваёй прамове раскрытыкаваў прапановы ўрада. "У святле анансаваных зменаў многія людзі, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі, не змогуць знайсці прытулак у Польшчы", — сказаў прэзідэнт.
На гэтую заяву адрэагаваў Туск, пад кіраўніцтвам якога і распрацоўваліся новыя правілы. Ён падкрэсліў, што яны тычацца мігрантаў, якія нелегальна прарываюцца праз беларуска-польскую мяжу.
"У групах, арганізаваных Лукашэнкам, не было ніводнага беларускага апазіцыянера. Прабачце, спадар прэзідэнт, але сказаць нешта дурнейшае было немагчыма", — сказаў прэм'ер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.