Урад Польшчы мае намер прыпыніць разгляд заяў аб прадастаўленні прытулку

Дональд Туск

Дональд Туск / Omar Marques/Getty Images

У Варшаве распрацоўваюць новую міграцыйную стратэгію, і з гэтай нагоды Польшча можа часова прыпыніць разгляд заяў аб прадастаўленні прытулку. "Адным з элементаў стратэгіі стане часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак, і я буду заклікаць да прызнання гэтага рашэння ў Еўропе", — цытуе прэм'ер-міністра краіны Дональд Туска агенцтва Bloomberg. По словах палітыка, гэты крок мусціь стаць адказам "на гібрыдную вайну, абвешчаную рэжымамі ў Маскве і Мінску ўсяму Еўрасаюзу"

Пакуль не зусім зразумела, як гэта будзе працаваць у адносінах да беларусаў. З аднаго боку, Туск нічога не сказаў пра міжнародную абарону — а менавіта гэты механізм дапамагае легалізавацца ў Польшчы беларусам, якія трапілі пад пераслед і вымушана пакінулі радзіму. З іншага — палітык мог назваць "прадастаўленнем прытулку" любую дапамогу польскай дзяржавы мігрантам. Між тым Туск сказаў і наступнае: "Дзяржава павінная забяспечваць, каб у Польшчу прыязджалі людзі, якія хочуць сумленна працаваць у Польшчы, плаціць падаткі, інтэгравацца ў польскае грамадства, вучыцца ў сапраўдных навучальных установах. Гэта людзі, якія заслугоўваюць павагі". Калі ў аснову стратэгіі будзе пакладзены гэты пункт гледжання, то беларусам не павінны пагражаць змены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі