Сіноптыкі прасілі вас папярэдзіць: заўтра будзе моцны вецер і снег!

Месцамі можна будзе ўбачыць рэдкую прыродную з'яву — мяцеліцу! Сумавалі?

Месцамі можна будзе ўбачыць рэдкую прыродную з'яву — мяцеліцу! Сумавалі? / pixabay.com

Аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер аб'явілі сіноптыкі на нядзелю, 5 студзеня, паведамілі ў Гідраметцэнтры. Парывы заходняга ветру будуць дасягаць 15-20 м/с.

Надвор'е ў нядзелю будзе фармавацца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Ноччу будзе воблачна, а раніцай і днём у многіх раёнах краіны пройдуць снегапады (але хутка скончацца). Месцамі беларусам, якія засумавалі па снезе, пашанцуе ўбачыць нават сапраўдную мяцеліцу!

Але будзьце асцярожныя на дарогах — пачынаецца галаледзіца.

Вецер будзе заходнім і паўднёва-заходнім парывістым, а ноччу ва ўсходніх рэгіёнах стане моцным парывістым. Ноччу слупок тэрмометра апусціцца ў сярэднім да -4..-9°С, але месцамі будзе яшчэ халадней — да -10..-12°С. Днём будзе крыху цяплей — каля -1..-6°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі