Успышку новага віруса зафіксавалі ў Кітаі, лякарні перагружаныя
Праверка на вірус у Кітаі, ілюстрацыйнае фота
У Кітаі зафіксавалі ўспышку новага віруса, перадае DW. Паведамляецца пра імклівы рост выпадкаў заражэння метапнеўмавірусам чалавека.
Паводле звестак упраўлення па кантролі і прафілактыцы захворванняў у Кітаі, часцей за ўсё вірус выяўляюць сярод дзяцей да 14 гадоў. На цяперашні час ён найбольш актыўна распаўсюджваецца ў паўночных правінцыях Китая. Выданне Independent паведаміла, што ў выніку ўспышкі захворвання бальніцы ў гэтым рэгіён перапоўненыя.
Метапнеўмавірус выклікае дрыжыкі, кашаль, боль у горле і слабасць. Паведамляецца, што наступствам яго можа стаць пнеўманія. Асабліва небяспечны вірус для немаўлятаў, пажылых людзей і людзей з аслабленай імуннай сістэмай.
Але хімік Сяргей Бесараб сцвярджае, што вірус гэты — не новы. Ён вядомы з пачатку 2000-х, распаўсюджаны па ўсім свеце і ўласцівы толькі для чалавека. Гэты вірус сезонны — ён характэрны для другой паловы зімы і пачатку вясны.
Да 5 гадоў практычна ўсе дзеці ва ўсім свеце хаця б раз сутыкнуліся з гэтым вірусам. Але гэта, як і ў выпадку з грыпам, не гарантуе, што не захварэеш яшчэ раз.
hMPV дае такія ж ускладненні, як грып. Але часцей за ўсё ён выклікае толькі лёгкую інфекцыю верхніх дыхальных шляхоў. Тое, што мы ведаем як прастуду. Адпаведна, і лячыць яго трэба як прастуду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.