NYT: Расія сабрала 50 тысяч вайскоўцаў, каб адбіць Курскую вобласць

Падрыхтоўка паўночнакарэйскіх салдат для адпраўкі ва Украіну

Падрыхтоўка паўночнакарэйскіх салдат для адпраўкі ва Украіну / CNN

Расія сабрала 50-тысячнае войска, каб адбіць Курскую вобласць. У маштабным наступе, які чакецца неўзабаве, паўдзельнічаюць і 10 тысяч салдат з Паўночнай Карэі. Такімі звесткамі са спасылкай на афіцыйных асобаў ЗША дзеліцца газета New York Times.

Збор вайсковай групоўкі пад Курскам адняў у Расіі шмат часу. Але яна здолела сцягнуць туды войскі, не пераводзячы іх з іншых франтоў ва Украіне.

Крыніцы выдання сцвярджаюць, што Расія навучала паўночнакарэйцаў артылерыйскаму агню, базавай тактыцы пяхоты і, самае галоўнае, расчыстцы траншяў. Гэтая падрыхтоўка сведчыць, што прынамсі частка паўночнакарэйскіх сіл будзе ўдзельнічаць у лабавых атаках на ўкраінскія ўмацаваныя абарончыя пазіцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі