У ЗША грузавік заехаў у натоўп

На месцы здарэння

На месцы здарэння / cbsnews.com

У ЗША грузавы аўтамабіль на вялікай хуткасці заехаў у натоўп, загінулі 15 чалавек, яшчэ 35 шпіталізаваныя (сярод іх — паліцыянты). Трагічнае здарэнне адбылося раніцай у сераду ў Новым Арлеане ў папулярным у турыстаў месцы — на Бурбор-стрыт, паведамляе Reuters.

Людзі якраз глядзелі гарадскі феерверк і "атрымлівалі асалоду ад навагодняй атмасферай у Французскім квартале", паведамляе cbsnews.com.

Сведкі распавядаюць, што кіроўца пасля наезду на натоўп выйшаў з машыны і страляў па людзях. Паліцыя ў адказ абстраляла яго. На месцы былі знойдзены выбуховыя прыстасаванні.

Іншыя падрабязнасці здарэння, якое ўжо назвалі тэрактам, пакуль невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі