Белая труна, белыя кветкі — развітанне з беларускай Лізай, загінулай у Варшаве

Развітанне з беларускай Лізай

Развітанне з беларускай Лізай / mostmedia.io

У Варшаве 14 сакавіка развітваюцца з беларускай Лізай, якая памерла пасля згвалтавання ў цэнтры польскай сталіцы.

Развітанне адбываецца на Паўночных могілках. Лізу хаваюць у закрытай белай труне. Пахавальная брыгада таксама ў белых гарнітурах.

На развітанне прыйшло каля 50-60 чалавек і шмат прадстаўнікоў польскай прэсы. Па просьбе сваякоў людзі прыйшлі з белымі кветкамі.

25-гадовую беларуску Лізу згвалтавалі ў цэнтры Варшавы 25 лютага. Нападнік душыў яе, таму дзяўчына перанесла гіпаксію галаўнога мозгу. Медыкі некалькі дзён спрабавалі выратаваць ёй жыццё, але 1 сакавіка дзяўчына памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

Па падазрэнні ў згвалтаванні і забойстве затрыманы 23-гадовы жыхар Варшавы Дарыян С. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Белая труна, белыя кветкі — развітанне з беларускай Лізай, загінулай у Варшаве
Развітанне з беларускай Лізай / mostmedia.io
Белая труна, белыя кветкі — развітанне з беларускай Лізай, загінулай у Варшаве
Развітанне з беларускай Лізай / mostmedia.io
Белая труна, белыя кветкі — развітанне з беларускай Лізай, загінулай у Варшаве
Развітанне з беларускай Лізай / mostmedia.io
Белая труна, белыя кветкі — развітанне з беларускай Лізай, загінулай у Варшаве
Развітанне з беларускай Лізай / mostmedia.io

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі