Падазраваны ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве арыштаваны на тры месяцы

Падазраваны ў нападзе на беларуску

Падазраваны ў нападзе на беларуску / srodmiescie.policja.gov.pl

Падазраваны ў нападзе і згвалтаванні беларускі ў Варшаве арыштаваны на тры месяцы. Яму выставілі абвінавачванні ў "замаху на забойства ў спалучэнні з згвалтаваннем і рабаваннем". Як паведамляе rmf24.pl, паводле неафіцыйнай інфармацыі, 25-гадовы жыхар польскай сталіцы прызнаў сябе вінаватым. Сцвярджае, што не памятае, як усё адбылося. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне. У мінулым яго каралі за захоўванне наркотыкаў і крадзеж. 

Здарэнне адбылося ў цэнтры Варшавы ўначы ў нядзелю. Мужчына ў балаклаве напаў на вуліцы на 23-гадовую беларуску і прыставіў нож да горла (гэта трапіла на відэа). Дзяўчыну знайшлі на лесвічнай клетцы аднаго з дамоў у беспрытомным стане са слядамі задушвання на целе. Яе рэанімавалі і ў крытычным стане завезлі ў бальніцу. Хлопец Лізаветы кажа, што яна ў вельмі цяжкім стане, і лекары раяць рыхтавацца да горшага.

На жудасную трагедыю адгукнулася кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская. "Мае думкі з беларускай Лізаветай, якая ў гэтыя хвіліны змагаецца за жыццё ў адным са шпіталяў Варшавы", напісала яна.

Для падтрымкі беларускі быў адкрыты дабрачынны збор.

Падазраваны ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве арыштаваны на тры месяцы
srodmiescie.policja.gov.pl
Падазраваны ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве арыштаваны на тры месяцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі