Кізім абвяргае, што беларускую мову ва Украіне выводзяць з-пад асаблівай абароны

Ігар Кізім

Ігар Кізім / Еўрарадыё

Беларускую мову не выкрэсліваюць з пераліку моваў, якія знаходзяцца ва Украіне пад асаблівай абаронай. Адмысловую заяву наконт гэтага зрабіў пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім.

Інфармацыя пра такую перспектыву з'явілася некалькі дзён таму ў розных пабліках і СМІ пасля заявы прадстаўніка ўраду ў Вярхоўнай Радзе Тараса Мельнічука. Паведамлялася, быццам Кабінет міністраў ухваліў змены ў закон, якія прапануюць прыбраць беларускую і рускую з пераліку моў, якія падлягаюць асаблівай абароне.

Кізім абвяргае, што ўкраінскі ўрад ухваліў змены ў праект закона па Хартыі аб рэгіянальных мовах. "Нават на тое, што пасяджэнне Кабінета міністраў толькі сёння, ніхто не звяртае ўвагі", — піша дыпламат.

Ён абураецца, што СМІ падхапілі гэтыя звесткі і мяркуе, што адбываецца расійская інфармацыйная аперацыя: "Паслухайце, ну паглядзіце праект на афіцыйным сайце, ён у публічным доступе. Там беларуская мова стаіць наперадзе ўсіх пералічаных у пабліках моў (у адпаведнасці з алфавітам). Так што супакойцеся, "хайпушнікі". Як кажуць, не падтрымлівайце хоць і прымітыўнае, але ўсё ж ІПСА расійска-беларускіх афіцыйных уладаў і / або прапагандыстаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі