Праблемы на чыгунцы, цягнікі паміж Мінскам і Барысавам спазняліся

У тумане (ілюстрацыйнае фота)

У тумане (ілюстрацыйнае фота) / roman983.livejournal.com

Раніцай 3 лістапада ўзніклі праблемы на чыгунцы, цягнікі паміж Мінскам і Барысавам ідуць са спазненнем. Беларуская чыгунка спасылаецца на "тэхнічныя прычыны" — на няспраўнасць кантактнай сеткі на перагоне Смалявічы — Гарадзішча.

Пасажырскія цягнікі спазняюцца ад 6-й гадзіны раніцы. Арыентыровачны час затрымкі складае ад 15 хвілін да паўтары гадзіны.

Беларуская чыгунка паведамляе, што "прымае ўсе неабходныя меры па ліквідацыі няспраўнасці, аднаўленню графіка руху цягнікоў і дастаўцы пасажыраў у пункты прызначэння". Праблему ліквідавалі толькі ў 10:20.

Падобнае здарэнне на ўчастку чыгункі паміж Мінскам і Барысавам адбылося ў верасні. Прычыну называлі тую ж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі