З-за здарэння ў Смалявічах спазняліся цягнікі паміж Мінскам і Барысавам

Час затрымкі складаў ад 20 хвілін да паўтары гадзіны

Час затрымкі складаў ад 20 хвілін да паўтары гадзіны / rw.by

Беларуская чыгунка раніцай у чацвер паведаміла, што ад 6-й гадзіны шэраг пасажырскіх цягнікоў "па тэхнічных прычынах" на ўчастку Барысаў — Мінск курсіруюць са спазненнем. Час затрымкі складаў ад 20 хвілін да паўтары гадзіны. Прычынай гэтай сітуацыі стала здарэнне на станцыі Смалявічы. 21 верасня там была выяўлена "няспраўнасць кантактнай сеткі".

Адзначаецца, што Беларуская чыгунка "прымае ўсе неабходныя меры па ліквідацыі няспраўнасці, аднаўленню графіка руху цягнікоў і дастаўцы пасажыраў у пункты прызначэння".

З-за спазнення электрычак, жыхары Смалявічаў спрабавалі дабрацца да працы на маршрутках. Яны былі перапоўненыя.

З-за здарэння ў Смалявічах спазняліся цягнікі паміж Мінскам і Барысавам
Смалявічы, раніца 21 верасня 2023-га / t.me/mlynby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі