Як змяніць уладу ў Беларусі? “Мірныя метады нашмат больш эфектыўныя”

Супрацьстаянне сілавікоў з мінчукамі

Супрацьстаянне сілавікоў з мінчукамі / Euroradio

Кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін у эфіры Еўрарадыё выказаў меркаванне, што, каб змяніць рэжым, будуць патрэбныя паліцэйскія сілы і армія. А каб краіна не рассыпалася на групоўкі, што ваююць адна з адной, патрэбны моцны палітычны цэнтр.

— Шмат паралеляў [у Беларусі ў 2020 годзе] праводзілася з Францыяй часоў Шарля дэ Голя. Што было б з Францыяй, калі б не было палітычнага цэнтра, які ўвасабляў дэ Голь? Там у дэ Голя таксама былі і праблемы, і канкурэнты. Але ён застаўся адзін. І ў змаганні з Чэрчылем і Рузвельтам усё ж перамагла яго лінія. 

У французаў быў гэты палітычны цэнтр. У Францыі пасля вызвалення не адбылося палітычнага раздраю. Было зразумела, хто будзе арганізоўваць выбары, і Францыя прыйшла да дэмакратычнага шляху развіцця. 

Вось нам [Беларусі] трэба менавіта такое. Каб у нас быў прызнаны ўсімі палітычны цэнтр, якому падпарадкоўваюцца ўсе паліцэйскія сілы, армія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі