Дзве аварыйныя пасадкі за суткі зрабілі расійскія самалёты Sukhoi Superjet 100
Самалёт Sukhoi Superjet 100 у Антальі
Стала вядома пра другі за суткі інцыдэнт з расійскім Sukhoi Superjet 100. The Moscow Times паведамляе, што такі самалёт здзейсніў аварыйную пасадку у расійскім Краснаярску.
Прычынай стала няспраўнасць гідраўлікі пярэдняй стойкі шасі. Інцыдэнт адбыўся 24 лістапада ў 11:45 паводле мясцовага часу. Пасажыры і экіпаж пры здарэнні не пацярпелі.
Крыху раней стала вядома пра аварыйную пасадку Sukhoi Superjet 100 у турэцкай Антальі. Як расказалі пасажыры, пры пасадцы самалёт зачапіў паласу крылом, з яго палілося паліва, пачаўся пажар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.