Пра “ўзброены захоп улады”, захоп рэжымам Верамейчыка і “выбары” — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

У адной краіне, дзе “часам не да законаў”, здараецца такое дзіва, што нават прадстаўнікі розных карных структур спрачаюцца паміж сабой пра тое, як яны трактуюць тую ці іншую сітуацыю. А калі дакладней, то ці пакараюць вас за тое, што вашае цалкам бяскрыўднае відэа з дваровага чата скралі незалежныя (чытай — “экстрэмісцкія”) СМІ. Пракурор кажа, што не пакараюць, а вось “губазікаўцы” (тыя, што вешаюць у сваіх кабінетах партрэты Пуціна і не лічаць гэта дзяржздрадай) кажуць, што гэта ім вырашаць, хто і ў чым вінаваты. Таму лепш ніколі і нічога не здымаць увогуле.

Ці дойдуць рэпрэсіі да таго, што людзі сапраўды перастануць здымаць хоць нешта, апроч сямейнай хронікі, як далёка да карэізацыі беларускага грамадства? Навошта прапаганда раскручвае тэму нібыта планаў па ўзброеным захопе ўлады? Што насамрэч адбылося з Верамейчыкам, чаму ён не атрымаў дапамогі і што можна зрабіць у гэтай сітуацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі