Сталі вядомыя падрабязнасці затрымкі пасажырскага цягніка Мінск — Гомель

У Гомель цягнік прыбыў са спазненнем на 4,5 гадзіны

У Гомель цягнік прыбыў са спазненнем на 4,5 гадзіны / belzhd.com

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымкі пасажырскага цягніка Мінск — Гомель. Здарэнне адбылося 22 лістапада. На перагоне Пухавічы — Талька ён прастаяў больш за 4 гадзіны (здарэнні з-за "тэхнічных праблем" былі і раней). Як піша belzhd.com, здарэнне адбылося ў выніку "доўгачасовага нездавальняючага ўтрымання кантактнай сеткі і нядбалага стаўлення да сваіх абавязкаў датычных, прычым на ўсіх узроўнях".

Афіцыйнай прычынай затрымкі пасажырскага цягніка называецца няспраўнасць кантактнай падвескі на згаданым участку. Машыніст, які працаваў адзін, без памочніка, своечасова заўважыў праблему і спыніў цягнік. Кантактны провад ляжаў на кузаве электрацягніка, і гэтая акалічнасць выключала магчымасць буксіроўкі дапаможным лакаматывам. Трэба было чакаць рамонтную брыгаду, якая з Пухавічаў выехала на дрызіне. Пасля дапаможны лакаматыў адбуксіраваў цягнік на станцыю Талька, далей ён ужо рухаўся самастойна. У Гомель прыбыў са спазненнем на 4,5 гадзіны.

Пакуль цягнік стаяў на перагоне, ацяплення ў вагонах з пасажырамі не было, спынілася праца прыбіральняў, стала знікаць аварыйнае асвятленне. Выданне сцвярджае, што, нягледзячы на запэўніванні кіраўнікоў Беларускай чыгункі, "зусім не ўсе меры былі прынятыя для таго, каб забяспечыць максімальнае скарачэнне часу спазнення цягніка". Справа ў тым, што побач была аўтадарога і пасажыраў можна было вывезці на аўтобусах. А прадстаўнік Беларускай чыгункі гаварыў "аб адсутнасці аўтамабільнай інфраструктуры на перагоне". Агулам з-за няспраўнасці кантактнай сеткі было затрымана каля дзясятка пасажырскіх цягнікоў.

Сцвярджаецца, што здарэнне стала магчымым з-за сукупнасці фактараў: гэта і звычайная халатнасць, і адсутнасць кампетэнтных спецыялістаў з-за звальненняў "нелаяльных" да рэжыму, і прыцягненне работнікаў да збору подпісаў.

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымкі пасажырскага цягніка Мінск — Гомель
belzhd.com
Сталі вядомыя падрабязнасці затрымкі пасажырскага цягніка Мінск — Гомель

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі