Левандоўскі забіў 100-ы гол у Лізе чэмпіёнаў
Роберт Левандоўскі
Роберт Левандоўскі ў матчы з "Брэстам" (3:0) забіў 100-ы гол у футбольнай Лізе чэмпіёнаў. Для гэтага 36-гадоваму нападаючаму "Барселоны" (раней — "Барусіі" і "Баварыі") спатрэбілася 125 матчаў.
Левандоўскі — трэці гулец, які змог дасягнуць такога выніку. Наперадзе — Крышцiяну Раналду (140 галоў у 183 матчах) і Ліянэль Месі (129 у 163 гульнях). А вось па хуткасці Раналду другі, паколькі сваю сотню галоў забіў за 125 матчаў. Месі гэта ўдалося за 123 сустрэчы.
26 лістапада стартаваў 5-ы тур агульнага этапу Лігі чэмпіёнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.