У 112 гадоў памёр найстарэйшы мужчына ў свеце

Джон Тынісвуд

Джон Тынісвуд / Reuters

У Вялікабрытаніі ў 112 гадоў памёр найстарэйшы мужчына ў свеце (па версіі Кнігі рэкордаў Гінеса) — Джон Тынісвуд (раней памёр жыхар Японіі, які пражыў больш за 113 гадоў). Ён нарадзіўся ў тым жа годзе, калі патануў "Тытанік", перажыў дзве сусветныя вайны, пандэміі іспанскага грыпу і каранавіруса, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Джон Альфрэд Тынісвуд — ураджэнец Ліверпуля. Сям'ю ён стварыў у 1942-м падчас вайны, калі служыў у войску. У пасляваенны час мужчына працаваў бухгалтарам. Да сваіх апошніх дзён сачыў за навінамі і кіраваў сваімі фінансамі. У доўгажыхара засталіся дачка, чацвёра ўнукаў і трое праўнукаў.  

Тынісвуда прызналі доўгажыхаром і ўнеслі ў Кнігу рэкордаў Гінеса ў красавіку 2024-га. "Альбо вы жывяце доўга, альбо жывяце нядоўга, і з гэтым нічога не зробіш", — гаварыў ён.

Наступны прэтэндэнт на статус найстарэйшага мужчыны — грамадзянін Бразіліі Хасіна Левіна Ферэйра, якому 111 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі