Экспарт алмазаў з Расіі ў Індыю абрынуўся на 96%

Алмазы

Алмазы / Pixabay

Экспарт алмазаў з Расіі ў Індыю ў верасні 2024 года зменшыўся на 96%. Калі параўноўваць з мінулым годам — такія звесткі публікуе Міністэрства гандлю і прамысловасці Індыі. Тэндэнцыя да скарачэння экспарту расійскіх алмазаў у гэтую краіну назіраецца ўжо некалькі месяцаў.

У грашовым выражэнні зніжэнне экспарту выглядае так: 1,5 млн долараў у верасні 2024-га супраць 112 мільёнаў у верасні 2023 года.

Індыя — найбуйнейшы ў свеце цэнтр апрацоўкі алмазаў і, адпаведна, адзін з асноўных пакупнікоў гэтых каштоўных камянёў у Расіі.

Прычына такога падзення расійскага экспарту алмазаў у Індыю — міжнародныя санкцыі. Краіны G7 з 1 студзеня 2024-га забаранілі куплю каштоўных камянёў з Расіі, а неўзабаве пашырылі забарону — пад яго патрапілі і камяні расійскага паходжання, апрацаваныя ў трэціх краінах. Зніжэнне экспарту расійскіх алмазаў пачалося якраз у красавіку — пасля пашырэння санкцыйнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі