ЕС распаўсюдзіў частку расійскіх санкцыяў на Беларусь. Якія менавіта?
Пад забаронай імпарт золата, алмазаў, гелія, вугалю, сырой нафты, але не толькі
Еўрасаюз распаўсюдзіў частку расійскіх санкцыяў на беларускую эканоміку ў сувязі з удзелам рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны. Адпаведныя прававыя акты будуць апублікаваны ў Афіцыйным часопісе ЕС 30 чэрвеня.
"Гэтыя комплексныя меры накіраваны на люстраное адлюстраванне шэрагу абмежавальных мер, якія ўжо дзейнічаюць у дачыненні да Расіі, і тым самым вырашаюць праблему абыходу, абумоўленую высокай ступенню інтэграцыі паміж расійскай і беларускай эканомікамі", — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Савета ЕС.
ЕС забараніў імпарт з Беларусі золата, алмазаў, гелію, вугалю, сырой нафты. Таксама Еўрасаюз забараніў транспарціроўку грузаў на сваёй тэрыторыі на зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы. ЕС уводзіць дадатковыя меры па экспартным кантролі ў адносінах да Беларусі, яны датычацца тавараў двайнога прызначэння, высокіх тэхналогій.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.