Зяленскі ўвёў санкцыі супраць беларускай юрасобы
Крама "Святлафор"
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацвердзіў новыя санкцыі, якія датычаць шэрагу юрыдычных і фізічных асоб з Расіі. Пад санкцыі трапілі, напрыклад, "губернатар" акупаванага Севастопаля і суддзі з Крыма, а яшчэ расійскія аэрапорты.
Але ў санкцыйным спісе ёсць і адна беларуская юрыдычная асоба — таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА) "НСКТрэйд". Гэта зарэгістраваная ў Мінску гандлёвая кампанія, у якасці яе асноўнага віду дзейнасці пазначаны "агульны аптовы гандаль таварамі".
Санкцыі прадугледжваюць блакаванне актываў, поўнае спыненне гандлёвых аперацый і перавозак па тэрыторыі Украіны. У раздзеле, які апісвае санкцыі супраць гэтай кампаніі, таксама згаданая забарона на выкарыстанне лагатыпаў гандлёвых марак "MERE", "Святлафор" і "Маяк" на тэрыторыі Украіны. Усе гэтыя маркі — назвы буйных расійскіх сетак крамаў, з якімі, імаверна, звязаная беларуская юрыдычная асоба.
Прапановы папоўніць украінскі санкцыйны спіс паступілі ад Службы бяспекі Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.