На катэдж Цапкалы не знайшлося пакупнікоў

Катэдж Валерыя Цапкалы

Катэдж Валерыя Цапкалы / e-auction.by

Улады не змаглі прадаць арыштаваны дом Валерыя Цапкалы. Аўкцыён не адбыўся праз адсутнасць удзельнікаў, паведамляецца на пляцоўцы e-auction.by.

Еўрарадыё расказвала, што гэта двухпавярховы катэдж плошчай 418,3 квадратнага метра на вуліцы Цяплічнай у Мінску. На электронныя таргі дом быў выстаўлены ў сярэдзіне кастрычніка. У будынку зарэгістраваныя тры жыльцы, у тым ліку двое непаўналетніх.

На таргі дом быў выстаўлены з пачатковым коштам 2 мільёны 104 тысячы рублёў.

Валерый Цапкала вылучаўся на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, але кандыдатам яго не зарэгістравалі: у ЦВК забракавалі вялікую колькасць подпісаў. Улетку 2020-га Цапкала пакінуў Беларусь. Рэжым Лукашэнкі завочна асудзіў яго да 17 гадоў пазбаўлення волі паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Трохпакаёвую кватэру Цапкалаў у Мінску прадалі ў красавіку 2024-га з другой спробы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі