У Расіі згарэў аўтобус МАЗ, пасажыры паспелі выбегчы з салона
У Санкт-Пецярбургу гарыць беларускі аўтобус
У Расіі зноў згарэў беларускі аўтобус МАЗ. Чарговае здарэнне адбылося ў Санкт-Пецярбургу.
Як паведамляе fontanka.ru, аўтобус загарэўся раніцай 22 студзеня на праспекце Касманаўтаў. Падчас узгарання ў салоне былі 15 чалавек. Яны паспелі выбегчы, ніхто не пацярпеў.
Адзначаецца, што ўзгаранне адбылося ў пярэдняй частцы аўтобуса. Прычыну будуць высвятляць спецыялісты.
Беларускія аўтобусы часта гарэлі ў Санкт-Пецярбургу ў мінулым годзе (нават здымалі з рэйсаў 137 МАЗаў за "схільнасць да ўзгарання"), працягваюць гарэць і сёлета. Мяркуецца, што ўзгаранні адбываюцца з-за замены на вытворчасці замежных камплектуючых, пастаўкі якіх спыніліся праз санкцыі.
І ў гэтай сітуацыі МАЗ будуе новы завод для зборкі аўтобусаў, абяцае выпускаць іх значна больш, чым цяпер. Кіраўніцтва прадпрыемства абяцае павысіць якасць сваёй тэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.