У Санкт-Пецярбургу зноў гарэў аўтобус МАЗ
Кіроўца змог самастойна ліквідаваць узгаранне
У Санкт-Пецярбургу зноў гарэў аўтобус МАЗ. Як паведамляе fontanka.ru, здарэнне адбылося 3 студзеня ў Калінінскім раёне на вуліцы Руставелі. Узгаранне было на даху. Кіроўца хутка патушыў агонь пры дапамозе вогнетушыцеля, ратавальнікаў не выклікаў.
На момант здарэння пасажыраў у салоне не было. У кампаніі "Домтрансаўта" кажуць, што "адбылося ўзгаранне адпрацаваных газаў".
Адзначаецца, што гэта было першае ўзгаранне пасажырскага транспарту ў Санкт-Пецярбурзе ў 2024 годзе. Летась іх было даволі шмат. Часта гарэлі МАЗы. У Санкт-Пецярбургу нават здымалі з рэйсаў 137 МАЗаў за "схільнасць да ўзгарання". Яны гараць і ў Беларусі. Мяркуецца, што прычына ў заходніх санкцыях: на вытворчасці замежныя камплектуючыя замянілі "аналагічнымі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.