У Мінску дыміўся аўтобус — спрацавала аўтаматычная сістэма тушэння пажараў
Аўтобус МАЗ гарыць у Мінску
Аўтобусы МАЗы гараць не толькі ў Расіі. Учора аналагічнае здарэнне адбылося ў Мінску — аўтобус №24 пачаў моцна дыміць на прыпынку на вуліцы Куйбышава.
Пазней у прэс-службе "Мінсктранса" распавялі, што аўтобус усё ж не гарэў. Дакладней, не паспеў загарэцца: дым з'явіўся, калі ў адсеку падагравальніка вадкасці рухавіка спрацавала сістэма пажаратушэння.
Пакуль агонь (якога нібыта не было) аўтаматычна тушыўся адмысловым парашком, кіроўца паспеў высадзіць пасажыраў. Пасля інцыдэнта аўтобус сваім ходам паехаў у парк на агляд.
Апошнім часам аўтобусы МАЗ рэгулярна гараць у Расіі. Чыноўнікі прагаварыліся, што прычына — у заходніх санкцыях: на вытворчасці замежныя камплектуючыя замянілі айчыннымі. Ну і вось.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.