Чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў, зніклых у Літве падчас вучэнняў, загінулі

На вучэннях у Літве (ілюстрацыйнае фота) / Reuters
Чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў, зніклых у Літве падчас вучэнняў каля мяжы з Беларуссю, загінулі, піша delfi.lt. Абставіны здарэння невядомыя. Мяркуецца, што яны перасоўваліся на гусенічнай машыне.
Напярэдадні стала вядома, што пасля вучэнняў на Пабрадскім палігоне знікла група амерыканскіх вайскоўцаў (спачатку гаворка ішла пра трох чалавек) і гусенічны транспартны сродак (на ім яны вярталіся з палігона). Пачаліся пошукі і выратавальная аперацыя, выкарыстоўваліся верталёты. Літоўскія вайскоўцы паведамлялі, што "устаноўлена магчымае месца інцыдэнту". Аднак, што адбылося, невядома. Па некаторых даных, машына знойдзена ў балоце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.