Бярозавы сок не такі ўжо і карысны? Тлумачыць хімік
Ці так карысны бярозавы сок?
У паўднёвых рэгіёнах Беларусі пачалі ўжо збіраць бярозавы сок. Часцей за ўсё пра яго кажуць, што гэта карысны напой, багаты на эфірныя алеі, фітанцыды, а таксама розныя макра- і мікраэлементы. Але аказваецца, ён можа быць не карысным, а наадварот — прынесці нямала шкоды.
Хімік Сяргей Бесараб у сваім тэлеграм-канале тлумачыць, чым небяспечны бярозавы сок і якую пагрозу ён нясе для здароўя чалавека.
Сцеражыцеся амялы
Галоўным чынам небяспечная амяла — род паўпаразітных кустоў, якія жывуць на таполях, клёнах, хвоях, вербах, бярозах. Паступова разрастаючыся і захопліваючы дрэва, амяла зводзіць функцыю ствала да забеспячэння сябе вадой і мінераламі. У абмен дрэва атрымлівае прадукты метабалізму. У такім рэжыме ў дрэва запавольваецца рост, засыхаюць галіны, і ў канчатковым выніку яно гіне. Спажыўцам бярозавага соку варта баяцца рэчываў, якія разам з сокам трапляюць у арганізм чалавека. Найбольш шкодныя метабаліты амялы, якія могуць трапіць у сок — віскатаксіны, цірамін і віскумін.
Віскатаксіны
Гэта характэрныя для амялы бялкі невялікага памеру, выбарча таксічныя ў дачыненні да пэўных тыпаў клетак. Яны складаюцца з 45-48 амінакіслотных рэшткаў і атакуюць фасфаліпіды клеткавай мембраны жывёл, робячы яе паўпрапушчальнай.
Цірамін
Гэты шырока распаўсюджаны ў прадуктах харчавання амін можа выклікаць устойлівыя галаўныя болі. Цірамін змяшчаецца ў чырвоным віне, нефільтраваным піве, у некаторых сырах (чэдар, пармезан, камамбер і г.д.). Апошнія даследаванні звязваюць частату ўзнікнення мігрэняў менавіта з павышаным узроўнем тыраміну. Да кагорты біягенных амінаў можна дадаць і алкалоід лупінін (блізкі да пахікарпіну), які можа прысутнічаць у амяле. Але яго там мала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.