На Гомельшчыне выявілі грыбы і ягады з павышаным узроўнем радыяцыі

Лісічкі (ілюстрацыйнае фота)

Лісічкі (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

На Гомельшчыне выявілі грыбы і ягады з павышаным узроўнем радыяцыі. Гаворка пра лісічкі, сыраежкі і чарніцы. Такія факты ў чэрвені зарэгістраваныя ў Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Добрушскім, Ельскім, Жлобінскім, Кармянскім, Лельчыцкім, Нараўлянскім і Рэчыцкім раёнах, паведамляе "Гомельская праўда".

У Нараўлянскім раёне ўзровень утрымання цэзія-137 у асобных пробах грыбоў былі ў дзевяць разоў большыя за норму.

Сцвярджаецца, што на Гомельшчыне "перавышэнняў гігіенічных нарматываў утрымання цэзія-137 і стронцыя-90 у харчовых прадуктах і вадзе не ўстаноўлена".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі