Асноўным пакупніком беларускіх чарніц замест Расіі можа стаць Кітай
Ягады спадзяюцца адправіць у КНР
Асноўным пакупніком беларускіх чарніц можа стаць Кітай. Пра гэта заявілі ў Белкаапсаюзе. Кіраўніца ўпраўлення нарыхтовак і знешнеэканамічнай дзейнасці Аксана Скіндэр кажа, што беларуская замарожаная чарніца ўжо паспяхова выходзіла на кітайскі рынак. Цяпер жа яе ў асноўным адпраўляюць у РФ. Сёлета Белкаапсаюз рэалізаваў на экспарт 40 тон ягад новага ўраджаю, піша minsknews.by.
У насельніцтва ўжо купілі 350 тон чарніц. Кошт вагаецца ад 3,5 да 5,5 рубля за кілаграм.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.