На фоне пажару каля ЧАЭС павысіўся радыяцыйны фон у Брагіне і Слаўгарадзе

Дазіметр, ілюстрацыйнае фота

Дазіметр, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Нягледзячы на пажар ва Украіне ў зоне адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС на большай частцы тэрыторыі радыяцыйная абстаноўка стабільная, заяўляюць у Белгідрамеце.

Узровень магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў абласных гарадах складае 0,10-0,12 мкЗв/гадз. (10-12 мкР/гадз.). Такія значэнні фіксуюцца ўжо шмат гадоў.

Больш высокі ўзровень радыяцыйнага фону зарэгістраваны ў Слаўгарадзе (0,18 мкЗв/гадз.) і Брагіне (0,55 мкЗв/гадз.), якія размяшчаюцца ў зоне павышанага радыяцыйнага забруджання.

Пажар у зоне адчужэння каля Чарнобыльскай АЭС пачаўся 3 верасня. Паведамляецца, што ён ахапіў ужо 550 гектараў. Украінскія эксперты заяўляюць, што радыяцыйны фон у норме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі