У Белгідрамеце расказалі, як паўплывалі на радыяцыйную абстаноўку пажары ля ЧАЭС

Украінскія ратавальнікі змагаюцца з пажарамі ў Кіеўскай вобласці

Украінскія ратавальнікі змагаюцца з пажарамі ў Кіеўскай вобласці / @dsns_telegram

Радыяцыйная абстаноўка ў Беларусі і ў раёне ўздзеяння Чарнобыльскай АЭС застаецца стабільнай, піша БЕЛТА са спасылкай на прадстаўніка Мінпрыроды Алега Дзюбайлу. Неабходнаць такіх заяваў узнікла праз лясны пажар, які здарыўся днямі ў Чарнобыльскай зоне адчужэння ва Украіне.

"Дадзеныя назіранняў, атрыманых на стацыянарных пунктах назіранняў радыяцыйнага маніторынгу і аўтаматычных пунктах кантролю радыяцыйнай абстаноўкі ў зонах уплыву Чарнобыльскай АЭС, паказваюць, што радыяцыйная абстаноўка ў краіне і ў раёне ўздзеяння Чарнобыльскай АЭС стабільная", — супакоіў Дзюбайла. Ён таксама адзначыў, што паказчыкі гама-выпраменьвання знаходзяцца ў межах вызначаных шматгадовых значэнняў. І падстаў казаць пра пагаршэнне радыяцыйнай абстаноўкі няма.

Пра пажар, які ўзнік у Чарнобыльскай зоне надоечы распавёў у сацсетках старшыня Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Руслан Краўчанка. Ён паведаміў, што там гарыць лясная падсцілка. Агонь распаўсюдзіўся на плошчу прыкладна 20 гектараў. Тады ж ён паведаміў, што "для прадухілення распаўсюджвання пажару прыцягнутыя выратавальныя падраздзяленні і тэхніка". Краўчанка асабліва падкрэсліў, што "праводзяцца замеры радыяцыйнага фону, пакуль ён у межах нормы".

В Белгидромете рассказали, как повлияли на радиационную обстановку пожары у ЧАЭС
У ДСНС Украіны паведамлялі, што агульная плошча лясных пажараў у Кіеўскай вобласці складае 420 га / тут і далей фота @dsns_telegram
В Белгидромете рассказали, как повлияли на радиационную обстановку пожары у ЧАЭС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі