Тэмпы росту беларускай эканомікі працягваюць запавольвацца
Белстат робіць акцэнт выключна на росце ВУП, а не на нерадаснай дынаміцы
Тэмпы росту беларускай эканомікі працягваюць запавольвацца. У ліпені яны складалі 5,5%, у жніўні — 4,9%, а ў верасні ўжо 4,5%. Пры гэтым Нацыянальны статыстычны камітэт робіць акцэнт выключна на росце ВУП па выніках дзевяці месяцаў года, а не на нерадаснай дынаміцы. Эксперты бачаць адну з прычын запавольвання росту валавога ўнутранага прадукту ў сельскай гаспадарцы.
Паводле прагнозных паказчыкаў для эканомікі і фінансаў на 2025 год, рост ВУП мусіць скласці 104,1%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.