"Кур'ер" за 100 даляраў пагадзіўся забраць у пенсіянеркі ўсе яе зберажэнні
Пенсіянеры
Ашуканцы выбавілі ў пенсіянеркі ўсе яе зберажэнні — 5 тыс. даляраў, расказалі ў СК.
Жанчыне патэлефанавалі і сказалі, што яе пляменніца стала вінаватай у ДТЗ. Нібыта дзяўчына пераходзіла дарогу і стварыла аварыйную сітуацыю, у выніку якой аўтамабіль перакуліўся. Ашуканцам удалося пераканаць пенсіянерку, што яе сваячка можа "адкупіцца" ад крымінальнай адказнасці. Еўрарадыё пісала, што гэта класічны сюжэт, які расказваюць беларускім пенсіянерам тэлефонныя ашуканцы.
Калі 81-гадовая жанчына пагадзілася аддаць усе свае зберажэнні, да яе дадому прыйшоў кур'ер і забраў грошы.
Пры гэтым ашуканцы пастаянна званілі на стацыянарны тэлефон ахвяры, каб больш ніхто не змог да яе датэлефанаваўся. Яны ж пераканалі яе нікому не адчыняць дзверы.
Кур'ер адправіўся ў банк, каб зрабіць перавод ашуканцам (яму за гэтую "працу" належала ўзяць сабе 100 даляраў), але яго затрымалі. Супрацоўнікі банка западозрылі, што з пераводам нешта не так, і выклікалі праваахоўнікаў. Жанчына змагла вярнуць свае зберажэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.