"Мяне папярэджвалі, але я "трапіў". Маляваныча ашукалі тэлефонныя махляры
Аляксандр Ждановіч
Актора Аляксандра Ждановіча, вядомага па "Калыханцы" як Маляваныча, ашукалі тэлефонныя махляры. Праз гэта сарваўся вечар батлейкі, які мусіў прайсці 18 кастрычніка ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве.
"Мяне папярэджвалі, але я "трапіў" як дзіцёнак, — распавядае актор. — Працуюць вельмі прафесійна. Звоняць па тэлефоне. Называюцца працаўнікамі банка. Кажуць, што была спроба з вашага рахунка зняць грошы. Для абароны трэба назваць гэта і гэта... Потым банкінг аказваецца заблакаваным.
І я галавой разумеў, што падобна на ашуканства. Але як ягня выконваў іх "парады". Усё вельмі хутка! Калі спахапіўся — патэліў у банк. Сапраўдныя працаўнікі рахунак заблакавалі. Картку сказалі выкінуць. Але што там з грашыма... У панядзелак пайду разбірацца. Магчыма, я стаў легкім, як паветраны шарык...
Беражыце сябе!"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.