Ізраіль заявіў аб знішчэнні ваеннага флоту Сірыі

Караблі сірыйскіх ВМС, знішчаныя падчас начной ізраільскай атакі на партовы горад Латакія

Караблі сірыйскіх ВМС, знішчаныя падчас начной ізраільскай атакі на партовы горад Латакія / AFP/Getty Images

Ізраіль заявіў аб знішчэнні ваеннага флоту Сірыі. Адбылося гэта праз некалькі дзён пасля таго, як абрынуўся рэжым Башара Асада. Аперацыя была праведзена "ў рамках кампаніі па ліквідацыі стратэгічных пагроз Ізраілю", заявіў міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац. Караблі ваенна-марскіх сіл нанеслі ўдар па сірыйскім ваенным флоце ў панядзелак увечары, паведамляе "Голас Амерыкі".

Ізраільскія вайскоўцы за апошнія дні занялі пазіцыі ў буфернай зоне паміж Сірыяй і Галанскімі вышынямі. Мэта — прадухіліць тэрарыстычную пагрозу Ізраілю. Адначасова працягваюць наносіцца авіяўдары па ваенных аб'ектах па ўсёй тэрыторыі Сірыі, знішчаныя дзясяткі верталётаў і самалётаў. Робіцца гэта для таго, каб імі не завалодалі баевікі з разнастайных груповак (а сярод іх і "Хезбалы"). Турцыя, Егіпет, Катар і Саудаўская Аравія дзеянні Ізраіля асудзілі.

Тым часам у Сірыі ў аўторак кіраўніком пераходнага ўраду прызначылі апазіцыянера Мухамеда аль-Башыра

Ізраіль заявіў аб знішчэнні ваеннага флоту Сірыі
AFP/Getty Images

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі