Супрацоўніцу адной са школ Мінскага раёна злавілі на падробцы бальнічнага

Падробка прывяла да крымінальнай справы

Падробка прывяла да крымінальнай справы / sudexpert.gov.by

19-гадовую супрацоўніцу адной са школ Мінскага раёна злавілі на падробцы бальнічнага. Дзяўчына вырашыла такім чынам схаваць свае прагулы (такія выпадкі ў РБ нярэдкія).

Як паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, усё пачалося з таго, што ў Мачулішчанскі аддзел міліцыі звярнуўся дырэктар школы. Паводле яго слоў, ён заўважыў, што адна з супрацоўніц падала лісток непрацаздольнасці з выпраўленай датай.

Праведзеная экспертыза пацвердзіла, што дзяўчына самастойна "падоўжыла" сабе бальнічны — выправіла 14.09.24 на 16.09.24. У міліцыі яна прызналася ў здзейсненым, сказала, што была дома ў Слуцку і ўласнаручна зрабіла змены ў дакуменце. У выніку стала фігуранткай крымінальнай справы, якую распачаў Слуцкі раённы аддзел Следчага камітэта.

Супрацоўніцу адной са школ Мінскага раёна злавілі на падробцы бальнічнага
Супрацоўніцу адной са школ Мінскага раёна злавілі на падробцы бальнічнага

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі