Беларускі брамнік дапамог "Філадэльфіі" атрымаць перамогу ў чарговым матчы

Аляксей Коласаў

Аляксей Коласаў / x.com/NHLFlyers

Беларускі брамнік Аляксей Коласаў дапамог "Філадэльфіі" атрымаць перамогу ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. У авертайме быў абыграны "Нэшвіл" — 3:2 (1:2, 0:0, 1:0, 1:0). 22-гадовы Коласаў прапусціў толькі 2 кідкі з 27. За "Філадэльфію" ён згуляў ужо 6 матчаў, у іх былі атрыманы дзве перамогі, адсотак адбітых кідкоў складае 88,5%, каэфіцыент надзейнасці — 3,11.

Беларус Аляксей Протас паўдзельнічаў у перамозе "Вашынгтона" над "Тампай" — 5:4 (0:2, 2:1, 3:1). У меншасці ён закінуў шайбу, на яго рахунку і выніковая перадача.

Ягор Шаранговіч закінуў адзіную шайбу "Калгары" ў прайграным у авертайме матчы з "Дэтройтам" — 1:2 (0:1, 0:0, 1:0, 0:1).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі