Названая дата, калі пройдзе рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену
Прызначана дата рэпетыцыі
Названая дата, калі ў Беларусі пройдзе рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену для вучняў 11-х класаў. Гэта — 8 лютага 2025 года, пачатак а 11-й гадзіне.
Міністр адукацыі Андрэй Іванец чакае, што ў ім паўдзельнічаюць каля 58 тысяч школьнікаў па ўсёй краіне. "У якасці прадметаў можа быць абраная руская або беларуская мова, або адзін з профільных прадметаў, — кажа ён. — Выпрабаванні пройдуць у тых жа пунктах, у якіх у траўні адбудзецца сам цэнтралізаваны экзамен".
Вызначыцца з прадметам 11-класнікам трэба да 13 снежня. Тэсты для рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену сфармуе Рэспубліканскі інстытут кантроля ведаў.
Цэнтралізаваны экзамен у Беларусі ўвялі ў 2023 годзе з ініцыятывы Андрэя Іванца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.