Прыкметна знізілася колькасць беларусаў, якія зрабілі прышчэпку ад грыпу

План па вакцынацыі даволі сціплы (ілюстрацыйнае фота)

План па вакцынацыі даволі сціплы (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Беларусі прыкметна знізілася колькасць людзей, якія зрабілі прышчэпку ад грыпу. Як заявілі ў панядзелак у Мінздароўя, вакцыну атрымалі каля 1 млн 250 тысяч чалавек, а актыўная кампанія па імунізацыі працягваецца да канца лістапада.

Для параўнання: у 2019-м у нашай краіне прышчэпку ад грыпу зрабілі 3,8 млн чалавек, у 2018-м — больш за 3,4 млн, а ў 2017-м — больш за 3,8 млн.

Не атрымліваецца выканаць план па вакцынацыі нават з улікам таго, што ён на 2024 год даволі сціплы: "больш за 2 мільёны чалавек".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі